Беларуская Служба

У Беларусі пачалася вакцынацыя дзяцей ад каранавіруса

27.12.2021 08:14
Прышчэпліваць дзяцей будуць кітайскай вакцынай Vero Cell. 
Ілюстрацыйны здымакEPA/FEHIM DEMIR Dostawca: PAP/EPA

Вакцыну змогуць атрымаць дзеці ва ўзросце старэйшыя за 12 гадоў, не раней, чым праз паўгода пасля афіцыйна перанесенага COVID-19 і з дазволу законнага прадстаўніка.

Прышчэпліваць дзяцей будуць кітайскай вакцынай Vero Cell. Нядаўна ў Беларусь прывезлі больш за мільён доз гэтай вакцыны.

Масавая вакцынацыя дзяцей прайшла і да гэтага часу ідзе ў большасці развітых краін.

юл